За суткі ў Беларусі адбылося 40 пажараў, у выніку якіх загінулі 10 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Больш за ўсё за суткі загінула людзей у Гомельскай вобласці - тры чалавекі. У Магілёўскай і Мінскай абласцях — па два чалавекі, па адным загінулым — у Брэсцкай і Віцебскай абласцях, а таксама ў Мінску.
Усяго з пачатку года пры пажарах загінулі 38 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года — 32 чалавекі.
0
0
0
0
0
0