Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У Беларусі для некаторых катэгорый грамадзян могуць змяніць патрабаванні да мінімальнага страхавога стажу.

Такую магчымасць 27 студзеня агучыў у Палаце прадстаўнікоў на круглым стале пра стан і перспектывы пенсійнай сістэмы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. Нагадаем, страхавы стаж улічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію.

Гаворка ідзе не пра нейкі індывідуальны разгляд канкрэтных выпадкаў, а пра замацаванне нормаў у заканадаўстве, удакладніў Валерый Кавалькоў.

— Магчыма, мы падумаем над зніжэннем страхавога стажу, але толькі для тых асоб, у якіх працяглыя крэдытныя перыяды. Мы павінны разумець, што той чалавек, які не працаваў ці працаваў на сябе, не павінен атрымаць пенсію ў тым жа аб'ёме, як той, хто ўсё жыццё працаваў, — адзначыў Валерый Кавалькоў.

У крэдытныя перыяды ўваходзяць служба ў арміі, знаходжанне ў дэкрэтным адпачынку, атрыманне адукацыі і іншае.

Цяпер беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж, трапляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць толькі прызначыць сацыяльную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?