Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разлічвае на вяртанне Крыма ў склад Украіны, перадае Reuters.

«Прэзідэнт Трамп вельмі ясна даў зразумець, што ён чакае ад урада Расіі дээскалацыі гвалту ва Украіне і вяртання Крыму», — сказаў Спайсер. Ён таксама дадаў, што Трамп «чакае, што паладзіць з Расіяй, і жадае гэтага».

Акрамя таго, прэс-сакратар Белага дома распавёў, што давер Трампа да дарадцы Майкла Фліна «быў падарваны».

«Праблемай, шчыра кажучы, быў падрыў даверу», — падкрэсліў Спайсер. Паводле яго слоў, Трамп не казаў Фліну абмяркоўваць амерыканскія санкцыі супраць Расіі з расійскім дыпламатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0