Большасць расіянаў лічаць Беларусь дружалюбнай дзяржавай, аднак супраць продажу Мінску энергарэсурсаў па заніжаных цэнах. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ), які апублікаваны ў чацвер.

ria.ru

ria.ru

Супраць прадастаўлення зніжак на нафту і газ нават у абмен на падтрымку з боку Мінска выказаліся 56% рэспандэнтаў, супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 38%. Больш за ўсё тых, хто не хоча даваць Беларусі прэферэнцый, сярод грамадзян ва ўзросце ад 45 да 59 гадоў, найменшая — сярод моладзі ад 18 да 24 гадоў.

Непасрэдна супраць продажу Беларусі энергарэсурсаў па цане, ніжэйшай за рынкавую, 60% апытаных, згодныя на такі крок 32%. У той жа час, як адзначылі ў ВЦІОМ, валодаючы інфармацыяй аб запазычанасці Мінска перад Газпромам, доля праціўнікаў продажу нафты і газу па заніжаных цэнах вырастала да 69%.

Акрамя таго, пераважная большасць — 78% — грамадзян выказаліся за ўвядзенне візавага рэжыму з Беларуссю з-за рашэння Мінска адмяніць абмежаванні на ўезд грамадзянам 80 краін. Толькі 16% пагадзіліся на захаванне адкрытай мяжы паміж дзвюма краінамі.

У той жа як сяброўскую дзяржаву Беларусь ўспрымаюць 40% расіянаў, як гандлёвага і эканамічнага партнёра — 35%, як стратэгічнага — 9%. Пры гэтым толькі чатыры працэнты грамадзян лічаць саюзную дзяржаву канкурэнтам, а 3 працэнты — праціўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?