— Калі не шанцуе, дык у самы нязручны час! — у сэрцах распавёў Станіслаў Станіслававіч kp.by. — Уяўляеце, на носе дзве важныя паездкі, кожная гадзіна распланаваная, квіткі набытыя, павінны былі ляцець разам з жонкай.

Мерапрыемства ў Баку і паездка ў Вялікабрытанію. Як зламаў? Ішоў афармляць візу ў брытанскі візавы цэнтр і зламаў. Слізка было страшэнна! Небяспека ў тым, што было не бачна — дарога пакрыта тонкай ледзяной скарынкай…

Станіслава Шушкевіча ўпершыню запрасілі чытаць лекцыі ў Кембрыдж, але з-за прыкрага непаразумення і траўмы паездку давядзецца адмяніць.

— Дактары наклалі гіпс на 6 тыдняў — што рабіць, прыйшлося падпарадкавацца. Асвойваю новую «забаву» — жонка ўзяла напракат мыліцы. Пакуль вучуся перасоўвацца па кватэры самастойна і ні ў якім разе не засмучаюся.

Добра, што нядаўна зрабілі дзве ўдалыя аперацыі на вачах, будзе чым заняцца — цяпер чытаю любы, нават самы дробны шрыфт. За апошні час прачытаў больш кніжак, чым за апошнія гадоў пяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0