ria.ru

ria.ru

Рэалізацыя кампрамісных дамоўленасцяў з Беларуссю па цане на расійскі газ магчымая пасля пагашэння запазычанасці за 2016 год і пачатак 2017 года, паведаміў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

«Умовай рэалізацыі кампрамісных дамоўленасцей з'яўляецца поўнае пагашэнне запазычанасці, якая назапасілася за 2016 год і першыя месяцы 2017 года», - сказаў Новак у інтэрв'ю тэлеканалу РБК у кулуарах інвестфоруму ў Сочы.

Доўг беларускіх кампаній за пастаўлены Расіяй газ ужо амаль дасягнуў 600 мільёнаў долараў, заявіў у панядзелак віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

Па словах Новака, зараз патрабаванне беларускага боку — гэта купляць расійскі газ па роўнадаходных цэнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0