Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць натуральнымі перыядычна ўзнікаючыя спрэчкі паміж краінамі-суседзямі, у тым ліку паміж Расіяй і Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым ў Бішкеку.

kremlin.ru

kremlin.ru

«Спрэчкі заўсёды ёсць, і я ўпэўнены, што мы знойдзем выйсце з любых, нават, здавалася б, вельмі цяжкіх сітуацый», — упэўнены расійскі прэзідэнт. «Цалкам натуральныя гэтыя спрэчкі: кожны бок адстойвае свае інтарэсы», — падкрэсліў ён.

Пуцін заўважыў, што Расія аказвае Беларусі вялікую дапамогу. «Адных крэдытаў, выдадзеных на Беларусь, - звыш 6 млрд даляраў», - падкрэсліў расійскі прэзідэнт.

Ён нагадаў, што Мінск атрымлівае расійскую нафту бяз мыта, тады як вынікі перапрацоўкі гэтай сыравіны Беларусь прадае за мяжу, залічылі пошліну з іх у свой бюджэт. «Мы пра гэта не шкадуем, бо, што называецца, «у доўгую» расійская эканоміка атрымлівае і атрымае выгады ад сумеснай працы. Таму што гэта ўзмацняе наш сінэргетычны эфект, павышае нашу агульную канкурэнтаздольнасць, - заявіў Пуцін. - Таму гэта для нас не выкінутыя грошы, гэта ўсё пралічаныя крокі ў разліку на будучы вынік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?