Супраць незалежных журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Да суда яны застануцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Галіна Абакунчык
Нагадаем, што журналісткі асвятлялі нядзельную акцыю пратэсту ў Оршы і былі затрыманыя пасля яе завяршэння. Галіна Абакунчык мела пры сабе афіцыйную акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасці карэспандэнта «Радыё Свабода».
Пасля затрымання міліцыянты доўгі час вялі разбіральніцтва і ўрэшце рэшт склалі на карэспандэнтак адміністрацыйныя пратаколы. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, да суда журналісткі застануцца за кратамі.
Пра час і месца суда будзе паведамлена пазней.
0
0
0
0
0
0