21 сакавіка а 19-й у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16, уваход праз бар «Хуліган») будуць названыя пераможцы прэміі «Дэбют».

На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт PAULINE. Уваход вольны!

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Паэзія

Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. — Мінск: Кнігазбор

Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. — Мінск: Кнігазбор

Ганна Комар. Страх вышыні. — Мінск: Кнігазбор

Проза

Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік. — Мінск: Медысонт

Уладзімір Садоўскі. 1813. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Пераклад

Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. — Пяршак, электроннае выданне

Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. — Вільня: Логвінаў.

***

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?