На адным з аб'ектаў ААТ «Нафтан» у Наваполацку 16 сакавіка малады муляр сарваўся з вышыні 12 метраў. З траўмай хрыбетніка мужчына знаходзіцца ў мінскім шпіталі, паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Святлана Сахарава.

24-гадовы муляр адной з наваполацкіх будаўнічых арганізацый і яго калега дэмантавалі дах аднаго з цэхаў. Першы спусціўся ўніз напарнік, затым гэта зрабіў малады муляр. Але мужчына спатыкнуўся, сарваўся з вышыні 12 метраў і атрымаў траўму хрыбетніка.

Пацярпелы ляжыць у рэанімацыі ў Мінску, ён знаходзіцца пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. У сябе мужчына пакуль не прыйшоў і размаўляць не можа.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі сведак, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. У Полацкую міжраённую інспекцыю па працы накіравана патрабаванне аб правядзенні спецыяльнага расследавання.

Нагадаем, 17 сакавіка ў Наваполацку адбылося яшчэ адно надзвычайнае здарэнне - на прадпрыемстве «Нафтазаводмантаж» прыціснула трубой 21-гадовага слесара. Вага трубы, па дакументах, - 2,6 тоны. Хлопец атрымаў шматлікія траўмы. Праверку па гэтым факце таксама правядзе інспекцыя па працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0