У Мінску адбываюцца масавыя затрыманні патэнцыйных дэманстрантаў.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» сталі сведкамі, як не менш за 15 чалавек былі затрыманыя ў двары ў раёне вуліцы Кузьмы Чорнага.

Яны сталі таксама сведкамі перавозкі дзясятка затрыманых людзей у мікрааўтобусе.

Калі карэспандэнты «Нашай Нівы» знялі момант масавага затрымання, іх таксама затрымалі. На гэты момант яны знаходзяцца ў аўтобусе міліцыі. Усяго ў аўтобусе каля 40 затрыманых, перадаюць яны, і людзей працягваюць падводзіць.

На іншым кардоне, на вуліцы Сурганава, згрудзілася каля 300 чалавек. Гэта людзі розных узростаў, мужчыны і жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0