Міліцыя дзяжурыць каля кватэр Вадзіма Жаромскага і Максіміліяна Пякарскага.

25 сакавіка дома ў бацькоў Вадзіма Жаромскага (на фота справа) ў Смаргоні прайшоў вобшук. Паводле іх словаў, міліцыянты ўвесь час атрымлівалі інструкцыі ад трэціх асоб па тэлефоне. Сам Жаромскі цяпер знаходзіцца ў Мінску, і каля яго кватэры таксама дзяжурыць міліцыя. Максіміліяна Пякарскага (на фота з Жаромскім) заблакавалі дома ў Смаргоні з маці і сястрой суткі таму. Ім, паводле іх сведчанняў, выключалі свет і глушылі мабільную сувязь. На вуліцы і ў пад'ездзе былі міліцыянты. А сення да дома Пякарскага прыехалі ажно тры пажарныя машыны.

Урэшце міліцыянты ўсё-такі змаглі ўвайсці:

А вось і сам вобшук у прамым эфіры:

Вадзім Жаромскі кажа што вобшук у яго бацькоў, як патлумачылі міліцыянты, быў звязаны з тым, што ў сакавіку 2015 года на смаргонскім райвыканкаме з'явілася графіці палітычнага зместу.

А камеры відэаназірання ў тую ноч чамусьці не працавалі. Тады дапытвалі ўсю смаргонскую моладзь. «Цяпер ведаю, што толькі нас дваіх з Максам па справе гэтай падазраюць, але у 2015 нават не выклікалі. У іх нечакана адшукаўся нейкі сведка», — кажа Жаромскі.

Затрымліваць людзей з дапамогай пажарных ды МЧС — гэта новая практыка сілавых структур у малых гарадах. Так ужо затрымалі Паўла Сяргея ў Маладзечна. 

Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі — трое графіцістаў, якіх летам 2015 года жорстка затрымала міліцыя. Прычынай стала запэцкванне фарбай білбордаў і маляванне графіці «Беларусь мае быць беларускай». Касінераву пры затрыманні зламалі сківіцу (у крымінальнай справе ў дачыненні да супрацоўніка САХР хлопцу пазней адмовілі). Максім Пякарскі каля 20 дзён правёў за кратамі. Пазней суд не выявіў у іх дзеяннях злоснага хуліганства і даў штраф за пашкоджанне маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?