Тэлеканал «Расія-24» у прамым эфіры паказаў першыя кадры з разбуранай авіябазы Шайрат у Сірыі.

Ваенны карэспандэнт тэлеканала ВГТРК Яўген Паддубны распавёў, што ў выніку ўдару ВМС ЗША па авіябазе урадавых сіл Сірыі практычна не пацярпела ўзлётна-пасадачная паласа, хоць сама яна ўсеяная аскепкамі. Руляжныя дарожкі часткова пацярпелі, адзначыў карэспандэнт. Цяпер яны таксама ўсеяныя аскепкамі і снарадамі, якія не разарваліся.

Па дадзеных здымачнай групы ВГТРК, на базе былі разбураны дзевяць ангараў, знішчаныя дзевяць самалётаў, якія ў іх знаходзіліся. Між тым, карэспандэнт тэлеканала адзначыў, што не ўся авіятэхніка, якая знаходзілася на базе, была знішчана крылатымі ракетамі «Тамагаўк», ацалелі пяць знішчальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?