Канстытуцыйны савет Францыі абвясціў 39-гадовага Эмануэля Макрона пасля канчатковага падліку галасоў выбаршчыкаў выбраным прэзідэнтам краіны. Аб гэтым гаворыцца ў рашэнні Канстытуцыйнага савета ад 10 мая, піша УНІАН.

У прыватнасці, у рашэнні сказана, што Канстытуцыйны савет прыняў пад увагу вынікі другога тура выбараў, які адбыўся 6 мая (на заморскіх тэрыторыях) і 7 мая 2017 года, згодна з якім, за Макрона было аддадзена 20 мільёнаў 743 тысячы 128 галасоў, што сведчыць аб атрыманні ім большасці галасоў, неабходных для абвяшчэння яго прэзідэнтам.

«Таму Канстытуцыйны савет абвяшчае спадара Эмануэля Макрона абраным прэзідэнтам Французскай Рэспублікі», — гаворыцца ў рашэнні.

Таксама ў пастанове адзначаецца, што Макрон уступіць на сваю пасаду, калі дзейны прэзідэнт Франсуа Аланд спыніць свае паўнамоцтвы, што, згодна з артыкулам 6 Канстытуцыі Рэспублікі, павінна адбыцца не пазней за 24:00 14 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?