У мінскім парку «Dreamland» 12 мая прэзентавалі новую калекцыю «Бонсцікаў». Пабачыць новыя цацкі прыйшло каля 2,5 тысяч чалавек.
Пачатак прэзентацыі быў заяўлены на 17 гадзін, але шоу пачалося толькі а 18-й. Увесь гэты час у натоўпе была цісканіна, бацькі імкнуліся прапхнуць сваіх дзяцей наперад бліжэй да сцэны, у выніку чаго прынамсі двое паспелі згубіцца.
Самі ж «бонсцікі» з'явіліся толькі праз паўгадзіны пасля пачатку шоу.
На прэзентацыі прапаноўвалі купіць прома-прадукцыю. Цэны на калекцыі «Бонсцікаў-2» вагаюцца ад Br1,49 да 2,49. Размалёўка каштуе 1,99, домікі для «бонсцікаў» — 4,99 —8,99.
Што яшчэ адбывалася на мерапрыемстве, глядзіце ў відэа:
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0