16-гадовы пасажыр Ford стаў другой ахвярай жахлівай аварыі ў Сенненскім раёне, ён памёр у бальніцы, паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Адразу на месцы аварыі загінула таксама дзяўчына 1999 года нараджэння, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні іншамаркі. Цела загінулай з машыны дасталі супрацоўнікі МНС.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Учора ў Сенненскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. На 15-м км аўтадарогі Багушэўск — Какоўчына — Нямойта сутыкнуліся Ford і «Ніва». Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Ford Focus пад кіраваннем 21-гадовай дзяўчыны (яна атрымала правы сёлета ў студзені) рухаўся ў бок Багушэўска. Выехаўшы на сустрэчную паласу руху, Ford сутыкнуўся з ВАЗ 2121 пад кіраваннем 75-гадовага жыхара Сенненскага раёна. Агулам у двух аўтамабілях было шэсць чалавек. У бальніцы знаходзяцца кіроўца і пасажыр «Нівы». Вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозымі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына-кіроўца Ford на закругленні дарогі зачапіла абочыну, страціла кантроль над кіраваннем, машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?