Антырасійскія заявы прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага, якія ён агучыў на мітынгу ў Тбілісі, былі «аўтарскім выступам прэзыдэнта» і не адлюстроўваюць афіцыйнай пазіцыі Варшавы. Аб гэтым заявіў кіраўнк МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе РІА Новости.

12 жніўня ў Тбілісі Качынскі заявіў, што Расія паказала «сваё сапраўднае аблічча». «Сёньня — Грузія, заўтра — Украіна, пасьлязаўтра — дзяржавы Прыбалтыкі і, магчыма, мая краіна», — сказаў ён.

Р.Сікорскі падкрэсьліў, што выступ Качынскага быў «шоў, арганізаваным з уласнай ініцыятывы прэзыдэнта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?