Двое беспрацоўных жыхароў Брэста і Магілёва праз сацыяльныя сеткі вербавалі берасцеек для занятку прастытуцыяй у Расіі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, АМАП і ДАІ паблізу вёскі Федзькавічы Жабінкаўскага раёна на трасе М1 былі затрыманыя 39-гадовы берасцеец і яго знаёмы жыхар Магілёва 1971 года нараджэння.

У поле зроку праваахоўнікаў яны трапілі ў Брэсце, калі спрабавалі ўцягнуць трох мясцовых жыхарак у занятак прастытуцыяй і вывезці іх за межы Беларусі. Мужчыны затрыманыя падчас следавання ў Расію.

Следчым камітэтам у дачыненні да іх заведзены дзве крымінальныя справы па ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 (замах на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй, звязанае з вывазам за межы дзяржавы) КК Рэспублікі Беларусь. Падследным пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?