Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

У вучэннях «Захад-2017» у Беларусі будуць удзельнічаць тры тысячы расійскіх вайскоўцаў, якія пакінуць беларускую тэрыторыю адразу пасля заканчэння вучэнняў. Пра гэта заявіў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў, каментуючы на прэс-канферэнцыі розныя засцярогі наконт вучэнняў.

— Усяго ў вучэннях на палігонах Беларусі возьмуць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў, з іх тры тысячы — расійскіх. Будуць адпрацоўвацца вучэбна-баявыя задачы абарончага характару. Вы, прэса, у курсе, якія кульбіты выварочваюць некаторыя СМІ вакол гэтых вучэнняў. Часам проста сорамна становіцца, што такія думкі могуць узнікаць.

Пасол Расіі адпрэчыў усе падазрэнні ў тым, што расійскія войскі могуць застацца ў Беларусі пасля вучэнняў.

— Калісьці стаяла пытанне аб вывадзе беларускіх вайскоўцаў, калі вучэнні праходзяць на расійскім баку, або што яны акупуюць Расію? Так і тут, паводле міжурадавага пагаднення, пасля вучэнняў войскі адразу выводзяцца па хатніх кватэрах. Да зімы трэба рыхтавацца, чаго яны тут будуць сядзець?

Каментуючы падазрэнні, якія фігуравалі ў прэсе, аб тым, што Расея можа ўвесці больш ваенных, чым плануецца, Сурыкаў пацвердзіў, што лічба ў тры тысячы канчатковая. «Ну можа быць 3001 ці 2999, такое бывае», — адзначыў пасол.

Сумневы ў тым, што расійскія вайскоўцы могуць сысці з Беларусі пасля вучэнняў, выказвалі прадстаўнікі краін Балтыі, а таксама некаторыя аналітыкі. Беларускае і расійскае кіраўніцтва шматкроць абвяргала гэтыя версіі. Аляксандр Лукашэнка запрасіў на вучэнні «Захад-2017» назіральнікаў НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?