LP

LP

У французскім Бавілье (дэпартамент Эр і Луар) мужчына прывязаў сваю жонку да рэек перад цягніком, а затым скончыў жыццё самагубствам, стаўшы на рэйкі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання, піша Le Parisien.

Целы 37-гадовага Гіёма і 34-гадовай Эмілі (прозвішчы загінулых не прыводзяцца) былі знойдзеныя раніцай 12 чэрвеня пасля таго, як машыніст хуткаснага цягніка TGV, які рухаўся з Парыжа ў Нант, паведаміў аб сутыкненні.

Труп Эмілі быў рассечаны на часткі, а на нагах і запясцях знайшлі сляды ізастужкі. Гіём, як мяркуецца, памёр ад наезду лакаматыва. Следчыя пакуль не атрымалі вынікі таксікалагічнай экспертызы загінулых.

У пары засталіся чацвёра дзяцей, з якіх трое - ад мінулых шлюбаў. Дзяцей у ноч на 12 чэрвеня забралі іх дзядуля і бабуля, якім патэлефанаваў Гіём. Затым мужчына заехаў па жонку, з якой ён у гэты момант жыў асобна.

Адзначаецца, што Гіём пакутаваў на дэпрэсію, дактары дыягнаставалі ў яго схільнасць да самагубства. Пры гэтым у паліцыю на яго скаргаў не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?