Такая інфармацыя размешчаная на сайце УУС Мінаблвыканкама.

Першыя заявы пра выкраданне цялятаў паступілі ад кіраўнікоў гаспадарак яшчэ вясной. У злачыннай геаграфіі были цялятнікі Маладзечанскага, Ашмянскага і Вілейскага раёнаў. У чэрвені тры крадзяжы адбыліся на фермах пад Валожынам.

Як адзначаюць у УУС, кожнае злачынства старанна планавалася. Днём зламыснікі ездзілі па вёсках у пошуках цялятніка з загонамі пад адкрытым небам і паблізу лесу. А ўначы кралі жывёл. Адбіралі выключна маладых. Іх выразкі пасярэднікі пастаўлялі ў рэстараны.

«Аператыўнікі высветлілі, што крадзяжом жывёлы на тэрыторыі вобласці займаюцца трое жыхароў Маладзечанскага раёна ва ўзросце 29, 31 і 49 гадоў. Іх затрымалі па дарозе з Мінска, дзе яны збылі чарговую партыю ялавічыны.

Апроч сталічных павільёнаў прадукцыя прадавалася яшчэ і на мясцовым рынку. З-за заніжанай цаны ў падазраваных куплялі тавар, не патрабуючы на яго адпаведных дакументаў», — распавялі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама.

Адзін са зламыснікаў ужо быў асуджаны за аналагічныя злачынствы, другі раней афіцыйна займаўся скупкай мяса ў насельніцтва і яго перапродажам, таму злачынны промысел крымінальнага трыа некаторы час заставаўся нераскрытым і прыносіў прыбытак.

Толькі ў Валожынскім раёне нанесены ўрон звыш Br3,7 тыс. Даказаны сем эпізодаў злачыннай дзейнасці. Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0