Reuters.com
Курс самай папулярнай у свеце крыптавалюты Bitcoin у нядзелю зноў абнавіў гістарычныя максімумы. Па стане на 09:20 за адну адзінку прапануюць 4066 даляра, капіталізацыя валюты наблізілася да 67,7 мільярда даляраў, паведамляе пляцоўка Coinmarketcap.
За 24 гадзіны Bitcoin (BTC) падаражэў на 12,29%. Пры гэтым адзнаку 3000 даляраў за біткойн крыптавалюта пераадолела 7 жніўня, шэсць дзён таму.
У пачатку жніўня біткойн падзяліўся на дзве валюты пасля таго, як карыстальнікі адкінулі новы механізм Segwit2x, які павялічвае памер блока біткойна да 2 мегабайт (цяпер 1 мегабайт). Новая віртуальная валюта атрымала назву Bitcoin Cash.
0
0
0
0
0
0