Па дадзеных следства маладыя людзі ва ўзросце ад 26 да 28 гадоў вечарам 10 чэрвеня прыехалі да дома №99 па вуліцы Максіма Горкага ў Віцебску.

Там яны збілі 24-гадовага мужчыну, а затым сілай пасадзілі ў салон БМВ 520i, які належыць аднаму з падазраваных. У машыне адзін з падазраваных сціснуў шыю пацярпеламу, ад чаго той страціў прытомнасць.

Затым яны адвезлі пацярпелага ў адзін з дачных дамоў у Віцебску. Праз некаторы час мужчыну вярнулі дамоў.

Па словах следчых, прычынай гісторыі сталі «непрыязныя адносіны паміж мужчынамі».

Супрацоўнікамі міліцыі ўсе пяцёра падазраваных былі затрыманыя.

Следчыя прад'явілі абвінавачанне двум 27-гадовым падазраваным, іх змясцілі пад варту. Траіх адпусцілі пад падпіску.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?