7 верасня ў Талачынскім раёне была забітая дачніца. Паводле адной з версій, у доме яна заспела злодзея — і той расправіўся з пенсіянеркай. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
У дачны дом да 78-гадовай пенсіянерцы забраўся злодзей. Мужчына, якога злавілі на месцы злачынства, забіў жанчыну тронкам рыдлёўкі.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, ён пагрузіў труп на калёсы, адвёз у лес і закапаў. Неўзабаве зламысніка па гарачых слядах затрымала міліцыя», — паведамляе УУС.
У дачыненні да 31-гадовага падазраванага заведзена крымінальная справа па арт. 139 КК (Забойства).
Каментары