Фота Улада Швядовіча
Калінкавіцкіх галадоўшчыц, удзельніц руху «Маці 328», якія 2 мая сустракаліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Качанавай, на 4 мая зноў запрасілі ў Мінск. Гэтым разам на сустрэчу з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком, паведамляе Радыё Свабода
Пра новую паездку паведаміла адна з актывістак руху «Маці 328» з Калінкавіч Ліяна Шуба.
«Хоць мы і змучаныя, але паедзем: Тацяна Канеўская, я і яшчэ адна жанчына з аргкамітэту арганізацыі «Наша права».
Маці асуджаных паводле крымінальнага артыкулу 328 даўно шукалі сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандарам Канюком. І толькі пасля абвяшчэння галадоўкі такая мажлівасць з'явілася. Яны кажуць, што павязуць свае прапановы наконт змены заканадаўства.
«Качанава крычала, пасля выбачалася» — маці асуджаных за наркотыкі распавялі пра сустрэчу з чыноўнікамі
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0