Фота: Зялёны Партал.
Мінпрыроды разам з экалагічнымі грамадскімі аб'яднаннямі заклікае беларусаў не несці на могілкі пластыкавыя кветкі. Яны наносяць шкоду прыродзе і небяспечныя для чалавека. Альтэрнатывай ім могуць стаць жывыя кветкі ў вазонах, мнагалетнія расліны, высаджаныя ў грунт, карлікавыя хмызнякі, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны.
Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладанне — ад 100 да 500 гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе выдзяляюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей. Таксічныя рэчывы забруджваюць глебу, паветра і грунтавыя воды.
0
0
0
0
0
0