Фота wspolczesna.pl
Беларускага палітыка з Падляшша Яўгена Чыквіна абвінавачваюць у супрацоўніцтве са службай бяспекі ПНР.
«Ізыдор», пасля «Вільгельм» — пад такімі псеўданімамі нібыта супрацоўнічаў са службамі бяспекі ПНР — цяперашні дэпутат польскага сойму ад левых сілаў з Падляшша — Яўген Чыквін. Пра гэта паведаміла беластоцкая штодзёнка «Gazeta Współczesna».
Паводле выдання, у архівах беластоцкага аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці знаходзіцца тэчка з нататкамі размоваў супрацоўнікаў службы бяспекі з Яўгенам Чыквінам, якія праводзіліся ў 1980-я. Паводле выдання, частка матэрыялаў адносна Яўгена Чыквіна была знішчана ў 1990 годзе. Нагадаем, што сам дэпутат Чыквін ужо раней пры складанні люстрацыйных заяваў, аспрэчваў інфармацыі пра тое, што супрацоўнічаў са службамі бяспекі, паводле «Gazeta Współczesna».