Актывісту Маладога Фронту Валеру Мацкевічу вярнулі тэхніку, сканфіскаваную спецслужбістамі напярэдадні 14 лютага. Са словаў Мацкевіча, не вярнулі дакумэнты, грошы, ключы, балёны з фарбаю і маладафронтаўскія газэты.
Таму Мацкевіч падпісаў пратакол аб вяртаньні тэхнікі, але зазначыў у ім, што яму вярнулі толькі палову забраных рэчаў.
Справай зоймецца аддзел унутраных расьсьледаваньняў міліцыі.
0
0
0
0
0
0