Папулярная пошта yahoo.com скасоўвае службу захоўвання файлаў на сваім сайце.У абвестцы, дасланай ўсім карыстальнікам гэтай электроннае пошты, паведамляецца, што 30 сакавіка спыніцца служба захоўвання і ўсім карыстальнікам рэкамендуецца перанесці файлы на уласны камп’ютар.
Паслуга Yahoo Briefcase была вельмі зручнай: яна захоўвала дакументы і карыстальнік пошты меў да іх доступ праз любы камп’ютар, падключаны да Сеціва. Сервіс працаваў цягам 10 гадоў, даючы карыстальніку дыскавую прастору памерам 30 мегабайтаў. Паводле інтэрнэт-выдання compulenta служба захоўвання файлаў на «Ягу!» апошнім часам не вытрымлівала канкурэнцыі з іншымі больш функцыянальнымі і змястоўнымі змясцілішчамі. А яшчэ раней пра эканамічны крызіс было закрыты даследчыцкі аддзел фірмы.
У адрозненне ад іншых еўрапейскіх краінаў, у Беларусі паслугамі электроннае пошты yahoo карыстаюцца параўнальна небагата людзей, а сярод інтэрнэт-поштаў рэй вядуць mail.ru, gmail і tut.by.