«Нічога нечаканага не адбылося. Гарадскія ўлады традыцыйна адправілі нас на Бангалор», — кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Дазвол выпісаны намеснікам старшыні гарвыканкаму Міхаілам Ціцянковым.
Адзіным плюсам Янукевіч адзначае тое, што збор дазволены на запланаваным месцы — пляцоўцы ля Акадэміі навук.
Афіцыйную пазіцыю наконт маршруту шэсця заяўнікі агучаць на заўтрашняй прэс‑канферэнцыі а 11:00 ва Ўправе Партыі БНФ.
0
0
0
0
0
0