Фота з сайту tut.by
У фінале прэстыжнага турніру WTA Ericsson Open у Кі-Біскейне (Маямі, ЗША) у суботу вечарам Вікторыя выйграла ў першай ракеткі свету Серэны Ўільямс – 6:3, 6:1.
Серэна, праўда, гуляла з траўмаванай нагой.
Агульны прызавы фонд турніру складаў 4,5 млн даляраў. Вікторыя атрымае за перамогу 700 тыс. даляраў.
На шляху да фіналу Вікторыя выйграла ў Анастасіі Паўлючэнкавай (6:2, 6:2), Анны Чаквэтадзэ (6:1, 6:4), Агнеш Саваі (6:2, 6:4), Саманты Стосур (6:1, 6:0) і Святланы Кузняцовай (6:3, 2:6, 7:5).
Такім чынам беларуска на турніры ў Маямі прайграла толькі адзін сэт – Кузняцовай.
Гэта трэці турнір у індывідуальным разрадзе, выйграны 19-гадовай Вікторыяй.Прычым усе турніры былі выйграны сёлета: у студзені ў Брысбэне (Аўстралія), у лютым – у Мэмфісе (ЗША).
Пасля перамогі ў Кі-Біскейне беларуска перамесціцца на восьмы радок у рэйтынгу WTA.
0
0
0
0
0
0