За мінулыя суткі ў Мінску затрымана 17 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап`янення, 18 — не мелі права кіравання транспартам.

Пра гэта паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 301 вадзіцель, за парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў — 125.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 174 пешаходы-парушальнікі, з іх 12 — за адсутнасць на адзенні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

У горадзе зарэгістравана 47 ДТЗ, у якіх ніхто не пацярпеў.

Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама нагадвае, што ў адпаведнасці з распараджэннем гарадскіх уладаў для прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторыі сталіцы пасля зімы, паляпшэння экалагічнай абстаноўкі з 1 па 30 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць аперацыю "Чысты горад".

УДАІ ГУУС таксама звяртае ўвагу на тое, што з пачаткам вясенне-летняга перыяду на дарогах з`явіцца больш вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і скутэраў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў гэтага віду транспарту да няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, абавязковага выкарыстання моташлемаў, выканання хуткасных рэжымаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0