Улады ЗША заклікаюць Мінск неадкладна вызваліць паліттэхнолага Віталя Шклярава, затрыманага ў канцы ліпеня ў Гомелі, заявіў дарадца ў галіне нацыянальнай бяспекі прэзідэнта ЗША Роберт О’Браен, піша «Радыё Свабода».
«Злучаныя Штаты заклікаюць да неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава, амерыканскага грамадзяніна і мужа амерыканскага дыпламата, несправядліва затрыманага ў Беларусі амаль на два месяцы таму. Спадар Шкляраў павінен быць вернуты сваёй сям’і», — гаворыцца ў паведамленні О’Браена, апублікаваным у твітары.
Шклярава затрымалі 29 ліпеня ў Гомелі. 7 жніўня яму выставілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Шкляраў — 44-гадовы ўраджэнец Гомеля. Як ён сам сябе пазіцыянаваў — «амерыканскі, нямецкі і расійскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Берні Сандэрса, Ангелы Меркель, Ксеніі Сабчак». Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыпламат, працуе ў амбасадзе ЗША ў Кіеве.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)