Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША не змяніўся і склаў 2791 рубель, еўра знізіўся на 4 рублі і склаў 3964 руб., расійскага рубля вырас на 0,55 руб. да 90,94 бел. руб.

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валютаў знізіўся 0,17% у параўнанні з паказчыкам, зафіксаваным 4 чэрвеня: сёння вартасць кошыка склала 1002,11 руб. супраць 1000.39 руб. учора. Дадзеныя змяненні знаходзяцца ў межах 5-працэнтнага калідора ваганняў, вызначанага на 2009 год дапушчальнага на 2009 год. У параўнанні з усталяванай на пачатак году велічынёй курс рубля ў адносінах да кошыка валютаў знізіўся на 4,39%.

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0