9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя зборніка сучаснага шведскага апавядання, упершыню выдадзенага на беларускай мове. Зборнік прозы з`яўляецца вынікам сумеснага праекту Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мiнску і выдавецтва «Галіяфы» пры дапамозе Дзяржаўнай рады культуры Швэцыі.

Наведнiкаў чакае незабыўная сустрэча з Паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксам Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам.

Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч.

Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi апавяданняў з кнiгi.

А таксама выступяць Мортэн Франкбю (дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў), Вольга Рызмакова (куратар праекта ад Цэнтра шведскіх даследаванняў), Міхась Башура (куратар праекта ад выдавецтва “Галіяфы”).

Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах.

Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i акцёр Віктар Шалкевіч.

Прэзентацыя праводзiцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніi «Будзьма!».

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0