Улада33

Палітбюро-2009. Бацька хрышчонага сына

Андрэй Кабякоў — герой новага артыкула з серыі «Палітбюро‑2009». Піша Аляксандр Фядута.

Пры Аляксандру Лукашэнку вырасла прынцыпова новае пакаленне выбарцаў. Яны не памятаюць Савецкага Саюза, слаба сабе ўяўляюць, чым менавіта кіраваў Пятро Машэраў.

Для іх час пачаўся і працягваецца эпохай Аляксандра Лукашэнкі. І ўвесь гэты час побач з першым прэзідэнтам краіны знаходзіцца Андрэй Кабякоў. Прэм’ер‑міністры мяняюцца, а Кабякоў застаецца.

«Гагарын» з Рагачова

Гэта сёння ўсе вымудраюцца з нагоды маладосці новага міністра культуры. Ды Паўлу Латушку і не сніўся той кар’ерны ўзлёт, які здзейсніў у 1994 годзе Андрэй Кабякоў, сціплы намеснік дырэктара рагачоўскага завода «Дыяпраектар». У тыя часы гэтае рагачоўскае прадпрыемства саступала па сваім кадравым патэнцыяле хіба што Магілёўскаму абкаму КПБ. Праўда, у Магілёўскім абкаме працавалі майстры на ўсе рукі — хоць на кіраўніка Адміністрацыі, хоць на Кіраўніцтва справамі, хоць на тэлебачанне прызначай. А «Дыяпраектар» даў Беларусі яе першага вярхоўнага кантралёра — тагачаснага дэпутата Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання (што плаўна перацёк у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь) Васіля Даўгалёва, што ў парламенцкіх кулуарах атрымаў мянушку «Вася Морж» за свае маржападобныя вусы.

Менавіта Даўгалёў фактычна вызначыў склад першай Адміністрацыі прэзідэнта, атрымаўшы на гэта «дабро» ад яе першага кіраўніка Леаніда Сініцына. Ціха пафукваючы ў вусы, спадар Васіль зрэзаў да мінімуму ўсе яе структурныя падраздзяленні, зрабіўшы кіруючай і накіроўваючай сілай Службу кантролю і падпарадкаваўшы яе сабе. А на пасаду намесніка начальніка Службы кантролю — гэта значыць, уласнага намесніка — узяў свайго былога калегу па «Дыяпраектары», Андрэя Кабякова.

У Кабякова было два плюсы. Па‑першае, ён нарадзіўся і вучыўся ў Маскве, у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце — значыць, дурнем апрыёры не быў. Па‑другое, працаваў намеснікам дырэктара «Дыяпраектара» па пытаннях эканомікі, а значыць, на думку былога галоўнага заводскага забеспячэнца Даўгалёва, эканоміку дакладна ведаў.

Так у 1995 годзе ў няпоўныя 35 гадоў Андрэй Кабякоў стаў адным з самых уплывовых людзей Беларусі. Бо пры Лукашэнку кантралёры былі і ёсць людзьмі нават больш уплывовымі, чым сам Лукашэнка. Бо гэта ён думае, што ўсё вакол кантралюе. Насамрэч усё кантралююць яны.

А калі ў 1996 годзе, пасля змены Канстытуцыі, на прыславутым рэферэндуме Служба кантролю прэзідэнта замяніла сабой усё вакол — проста таму, што кантрольны орган парламенту быў ліквідаваны разам з адпаведнымі паўнамоцтвамі самога парламента — спадар Андрэй нечакана вылецеў са свайго кантралюючага фатэля. Было гэта звязана з тым, што Даўгалёва канчаткова і беспаваротна выціснулі з кантрольных органаў, замяніўшы Мікалаем Дамашкевічам, якому даўгалёўскія кадры былі не трэба. Але паколькі Кабякоў быў проста ўвасабленнем лаяльнасці (яшчэ б!), выкідаць назад у Рагачоў яго не сталі, а перасунулі на нейкі час у кабінет прэзідэнта канцэрна «Беллегпрам» — тым больш, з лёгкай (лё‑о‑оганькай прамысловасцю, як казалася ў старым савецкім фі¬льме) у нас ва ўсе часы было дрэнна.

Аднак і тут Кабякоў чамусьці не патануў. А ўжо ў хуткім часе вярнуўся на любімую кантралюючую ўсё і ўсіх працу, замяніўшы сабой Мікалая Дамашкевіча.

Аляксандр Фядута

***

Чытайце артыкул у папяровым тыднёвіку «Наша Ніва».

«Наша Ніва» з’яўляецца ў кіёсках «Белсаюздруку» ў Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку. А найлепш — падпісвайцеся!

* * *

Падпісацца можна праз Рэдакцыю і праз «Белпошту». Мы рэкамендуем — праз Рэдакцыю.

Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Яна таннейшая, а нам выгаднейшая фінансава.

Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта». Цана падпіскі праз Рэдакцыю 6 000 руб. на месяц.

Каб падпісацца, проста дасылайце адрасы і грашовыя пераказы. Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У бланку банкаўскага паведамлення ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Грошы можна перавесці ў любым аддзяленні банку, на любой пошце.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 8 520 руб. на месяц.

Глядзі таксама:
Палітбюро-2009. Уладзімір Сямашка.
Палітбюро-2009. Будаўнік у банку
Палітбюро-2009. Чалавек-невідзімка. Сяргей Ткачоў
Палітбюро-2009. Генерал мірнага часу: Юры Жадобін
Палітбюро-2009. Русалка ў аблоках: Наталля Пяткевіч.
Палітбюро-2009. Новы твар: Уладзімір Макей

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць