каб адмяніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў
Еўрасаюзу патрэбна дапамога Беларусі, каб адмяніць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
Пра гэта заявіў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан 1 ліпеня ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай пачатку старшынства Швецыі ў Еўрасаюзе ў другім паўгоддзі.
Паводле слоў дыпламата,
падрыхтоўка рашэння аб адмене або прадаўжэнні санкцый пачнецца ў кастрычніку, а само рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе прынята ў лістападзе.
«Спадзяемся, што беларускі бок зробіць належныя крокі, каб ЕС змог прыняць правільнае рашэнне», — сказаў пасол.
Эрыксан не стаў удакладняць, якія менавіта захады ЕС чакае ад Мінска найбліжэйшымі месяцамі.
Ён лічыць, што «беларускі бок будзе вырашаць, як і што зрабіць, бо знаёмы з рэкамендацыямі ЕС». «Нармалізацыя стасункаў — у інтарэсах ЕС і Беларусі, — падкрэсліў дыпламат. — Галоўнае — гэта дыялог і рух».
Шведскі пасол заявіў, што Еўрасаюз вітае зробленыя беларускімі ўладамі захады. «Мы будзем надалей працаваць, каб працягваўся дыялог і кантакты паміж Беларуссю і ЕС. Важна таксама весці дыялог адначасова з уладамі і грамадзянскай супольнасцю краіны», — лічыць Эрыксан.
Паводле слоў дыпламата, шведы лічацца прагматычнай нацыяй, аднак ёсць пытанні, у якіх яны займаюць прынцыповую пазіцыю. Так, адзначыў ён, у межах свайго старшынства Швецыя мае намер уздымаць пытанне аб захаванні правоў чалавека і важнасці прававой дзяржавы. Эрыксан выказаў надзею, што за час шведскага старшынства ў ЕС праваабарончая тэматыка «стане больш прыкметнай».
Каментары