З’езд Партыі БНФ пройдзе 5‑6 верасня ў Палацы культуры трактарнага завода. Як распавёў Еўрарадыё лідэр партыі Лявон Баршчэўскі, яшчэ ў панядзелак улады далі вусны дазвол, а сёння чакаецца пісьмовае пацверджанне.

Лявон Баршчэўскі: «У нас, згодна з рашэннем, запланавана на 5‑6 верасня, але, магчыма, мы ўкладземся ў адзін дзень і правядзем з’езд толькі 5‑га. Нам далі на выбар два варыянты: цэнтр IBB і палац трактарнага. У трактарным больш выгадныя ўмовы, там больш месцаў».

На з’ездзе плануецца абраць новага кіраўніка партыі, а таксама, магчыма, і кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Лявон Баршчэўскі кажа, што сам заставацца старшынём партыі не збіраецца і будзе агітаваць за Віктара Івашкевіча.

Лявон Баршчэўскі: «Я зараз не бачу другой фігуры ў гэтых канкрэтных умовах, калі мы павінны ісці ў прэзідэнцкую кампанію. Калі мяне вылучаць кандыдатам, то я буду агітаваць за Віктара Івашкевіча як старшыню партыі».

Віталь Малькевіч, Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0