28 жніўня ў другой палове дня з двухдзённым візітам у Беларусь прыбывае віцэ‑прэм’ер Дзяржаўнага савета Кітая Хуэй Лянюй.

Яго прылёт запланаваны на 16.40, а ў 19.00 плануецца сустрэча Лянюя з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Кітая ў Беларусі, Лянюй таксама мае намер наведаць Брэст і сустрэцца са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам.

Асноўная мэта візіту кітайскага віцэ‑прэм’ера ў Беларусь — абмеркаванне пытанняў гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?