На 1 верасня гэтага года запасы круп на прамысловых прадпрыемствах Беларусі ў 3,6 раза перавысілі сярэднямесячны аб’ём вытворчасці гэтай прадукцыі, зазначаюць у Нацыянальным статыстычным камітэце.

У параўнанні з 1 верасня 2008 года запасы круп выраслі ў 5,1 раза і склалі на 1 верасня гэтага года 10,1 тыс.т. Выраблена ў студзені‑жніўні 23,9 тыс.т круп, што на 1,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2008 года.

У 3,2 раза перавысілі сярэднямесячны аб’ём вытворчасці запасы плодаагароднінных кансерваў.

На 1 верасня іх назбіралася на складах 79,5 млн. умоўных слоікаў. Запасы цукру‑пяску дасягнулі 51,6 тыс.т, што складае 145,6 працэнта да аб’ёму яго сярэднямесячнай вытворчасці. Акрамя таго, на складах знаходзілася 252 тыс. дал вінаградных він (160,9 працэнта), 49 тыс. дал каньяку (240,5 працэнта).

Паводле звестак Белстата, у студзені‑жніўні прадпрыемствы харчовай прамысловасці вырабілі прадукцыі на Br12,3 трлн., што на 2,1 працэнта больш за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. У прыватнасці, вытворчасць мяса, уключаючы субпрадукты I катэгорыі, узрасла на 14,7 працэнта да 349,6 тыс.т, сметанковага масла — на 19,6 працэнта да 83,6 тыс.т, сыроў — на 12,3 працэнта да 91,5 тыс.т, гарэлкі і лікёра‑гарэлачных вырабаў — на 5,3 працэнта да 9,2 млн. дал, каньяку — на 23,5 працэнта да 163 тыс. дал. Выпуск безалкагольных напіткаў знізіўся на 5,3 працэнта, папярос і цыгарэт — на 2,6 працэнта, натуральнамалочнай прадукцыі (у пераліку на малако) — на 1,9 працэнта.

Наталля Вярбіцкая, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0