Заяўляе галоўны санітарны лекар краіны. Школьныя вакацыі плануецца працягнуць і ў іншых гарадах.
У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў захворвання на свіны грып, пра гэта паведаміла ў нядзелю галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан.
«Зарэгістраваныя 59 лабараторна‑падцвержаных выпадкаў свінога грыпу, але смяротных вынікаў няма», - сказала яна.
У пятніцу колькасць захварэлых была роўная 38, за два дні яна вырасла больш чым на 50%.
«Сёння на наяўнасць вірусу A/H1N1 у Беларусі абследуюцца цяжка хворыя», ‑‑ сказала Валянціна Качан і дадала,
што школьныя вакацыі плануецца працягнуць у некалькіх гарадах Беларусі.
Апроч Мінска, дзе канікулы падоўжаны да 6 лістапада, аналагічныя захады прапануецца зрабіць у Маладзечне, Жлобіне, Бабруйску, некаторых гарадах Брэсцкай вобласці.
Намеснік міністра адзначыла, што фіксуецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, амаль на 30%, прычым хварэюць у асноўным дзеці ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў.
У іх захворваемасць перавышае ў сем разоў узровень захворвання сярод дарослых.
Каментары