Так запатрабаваў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі падчас абмеркаваньня вынікаў работы Беларускай чыгункі за мінулыя паўгады запатрабаваў не выплачваць прэміі кіраўніцтву прадпрыемства да выхаду чыгункі на зададзеныя паказчыкі. «Сёньня выкананы 1 з 10 даведзеных паказчыкаў, -- заявіў прэм’ер міністар, падкрэсьліўшы, што Беларуская чыгунка заўсёды была прыкладам эфэктыўнай і пасьпяховай арганізацыі вытворчасьці. «Дарога павінна працаваць эфэктыўна».
У прыватнасьці, ён запатрабаваў разабрацца зь невыкананьнем такіх паказчыкаў, як ўзровень аказаных платных паслуг, будаўніцтва жыльля, зьніжэньне імпарту. «25 млн тон беларускіх грузаў павінны пераводзіцца таньней і якасьней, перавозчыкі, якія жывуць за кошт нашых грузаў, павінны за нашы грузы змагацца», -- адзначыў прэм’ер-міністар. Ён выставіў прэтэнзіі Міністэрству транспарту, якое не кантралюе ўмоваў выкананьня дамоўленасьцяў па перавозках, прыводзячы зьмяненьне ў аднабаковым парадку умоваў перавозкі беларускіх грузаў па ўкраінскай тэрыторыі пры новым украінскім урадзе.
Начальнік БЧ Уладзімер Жарэла паведаміў, што Мінтрас Беларуская чыгунка перадала канцэпцыю стварэньня траспартных лягістычных цэнтраў і схемаў, рэалізацыя якой дазволіць праводзіць больш гнуткую лягістычную палітыку.
Паводле інфармацыі кіраўніком БЧ, грузаабарот за паўгода склаў 22 млрд 112 млн тон, рост даходаў -- 118,3%, асвоена 235 млрд інвэстыцый, набыта за паўгады 7 цеплавозаў 2 дызельныя цягнікі, 162 цыстэрны 685 паўвагонаў і 20 пасажырскіх вагонаў.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)