У якім бы горадзе краіны вы ні знаходзіліся, варта выбрацца на прыроду — далей ад агнёў начнога горада, якія наўмысна асвятляюць неба і пазбаўляюць атмасферы рамантыкі. Такім чынам вы зможаце ўбачыць усю прыгажосць з'явы і загадаць самыя запаветныя (і не толькі) жаданні, раіць Tochka.by.

У 2023-м годзе навукоўцы абяцаюць актыўную фазу «зорнага дажджу» бліжэй да раніцы (ля пяці гадзін або на пачатку світання), так што завядзіце будзільнік або ўвогуле не кладзіцеся спаць.

Будзільнік заведзены і чакае вашых актыўных дзеянняў, а спіс жаданняў складзены або вывучаны на памяць.

Цяпер час прыступіць да збору «экіпіроўкі»: вазьміце з сабой тэрмас з моцнай кавай ці гарбатай, мяккі плед, цёплую вопратку і, вядома, прыемную кампанію (дарэчы, выдатная нагода запрасіць аб'ект вашай сімпатыі на спатканне).

Зарапад можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам. Проста глядзіце на паўночны ўсход, дзе ў гэты час і размесціцца Персей. Пасля апоўначы сузор'е падымецца высока над гарызонтам, а пасля праявіцца ва ўсёй сваёй велічы. Але для гэтага прыйдзецца набрацца цярпення: не выключана, што чакаць прыйдзецца шмат.

І яшчэ адзін довад на карысць назірання за зарападам 12 жніўня: паводле даных Міжнароднай метэорнай арганізацыі, апошні раз такая актыўнасць Персеідаў была зафіксавана ў 2004-м годзе.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1