Скрыншот з відэа
Інцыдэнт, паводле ДПК, зняла камера відэаназірання. Два чалавекі ў форме і са зброяй абышлі грузавік, які стаяў ушчыльную да памежнага слупа.
«Узброеныя сілавікі зайшлі на беларускі бок на два метры, прайшлі ўздоўж мяжы, а затым вярнуліся назад у Латвію», — паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
«Знаходжанне ў латвійскім памежжы вайскоўцаў розных сілавых ведамстваў, якія не валодаюць веданнем памежнай спецыфікі, этыкі і культуры, спрыяе захаванню напружанасці і ўзнікненню падобных сітуацый», — лічаць у Дзяржпагранкамітэце.
Беларускія памежнікі, як паведамляецца, праінфармавалі пра гэта сваіх латвійскіх калег.
Чытайце таксама:
«Палякі не хочуць працаваць». 34 гадзіны ў чарзе на мяжы прастаяў жыхар Баранавічаў
«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай