Праўда, на самім кампакт-дыску пазначана лічба 3. Вось і думай, другая гэта ці трэцяя складанка.

На дыску 19 старых і новых песьняў: у тым ліку «Крывавы сакавік» (Krou / ?yrwonym pa bielamu), «Белакрылы анёл» (ZET), «Ворагам» (Лявона Вольскага), «Колер маёй рэвалюцыі» (Siver), ужо хрэстаматыйная «Будзь разам з намі» (Крама) ды клясыка ад Тодара («Я нарадзіўся тут).

Пакупнікам прапануюцца таксама два відэа-бонусы ад «Партызанскай школы» (Не!) ды NRM (Гадзючнік).

Зьвяртайцеся да незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0