Паведамляецца, што з 24 кастрычніка WhatsApp перастаў атрымліваць абнаўленні на прыладах на базе Android з састарэлай аперацыйнай сістэмай (Android 5, 4 і больш раннія).
«Пачынаючы з 24 кастрычніка 2023-га будуць падтрымлівацца толькі аперацыйная сістэма Android 5.0 і вышэйшыя», — заявіла кіраўніцтва кампаніі.
Пры гэтым для ўладальнікаў iPhone, дзе свая аперацыйная сістэма, для выкарыстання месенджара патрэбныя АС ад iOS 12 і навейшыя.
Карыстальнікам таксама павінны прыйсці паведамленні ў WhatsApp, што спыніцца падтрымка іх аперацыйнай сістэмы. Затым яны павінны абнавіць сістэму на смартфоне ці памяняць гаджэт.
Чытайце таксама: