Вілейчука шукалі мясцовая міліцыя і пошукава-выратавальны атрад «Анёл», піша kraj.by.

У абед 2 снежня маладзечанскі каардынатар «Анёла» Максім Федаровіч паведаміў, што зніклага знайшлі. 

Kraj.by

Kraj.by

Журналісты датэлефанаваліся маці Максіма Тышкоўскага. Яна распавяла:

— Сын жыве са мной. Ой, ды яшчэ ўчора ўвечары, напэўна, пасля 22:00, прыйшоў дадому з нейкай жанчынай. Яны пераначавалі, а раніцай сышлі. Назад сын вярнуўся адзін. Я думаю, што хадзіў яе праводзіць. Можа, яна з Віцебска ці Полацка. Не ведаю. А сын цяпер сядзіць вунь на кухні. Ды куды ён дзенецца? Я ж думала, паедзе на заробкі, грошай, можа, прывязе. Дык не. Такі вось у мяне 100-працэнтны хлопец…

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7