У школе Мінскай вобласці не ацяпляюць, але заняткаў не адмяняюць. Чыноўнікі прыдумалі для дзяцей лепшае
У адным з раёнаў Мінскай вобласці школа не ацяпляецца ўжо некалькі дзён праз аварыю на кацельні, піша Кулуары KYKY.
Сёння ранкам тэмпература на вуліцы была -18°, а ў класах — ад +6°C да +8°. На занятках дзеці і настаўнікі сядзяць у куртках, бо, па інфармацыі выдання, чыноўнікі не дазволілі адмяніць урокі, «каб не парушаць навучальнага працэсу».
Замест гэтага ў школе скарацілі час пераменаў паміж урокамі — каб дзеці пайшлі дадому крыху раней.
У Беларусі школы могуць закрывацца пры -25°С і ветры большым за 3 м/с, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады.
Каментары