Увечары 17 студзеня 41-гадовы нецвярозы жыхар Ліды ехаў аўтобусам дахаты і там яму нечага закарцела спецыфічным чынам пазаляцацца да жанчыны, паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У аўтобусе мужчыну прывабіла пасажырка, якой ён стаў дэманстраваць свае палавыя органы. Заўвагі жанчыны яго не спынілі, і таму тая патэлефанавала ў міліцыю.
Падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы і не змог толкам патлумачыць матывы сваіх дзеянняў. Яны кваліфікаваныя па артыкуле «Хуліганства».
Каментары