У пратаколе, які паступіў у суд з мясцовага аддзела ўнутраных спраў, было запісана, што Віктар Яскевіч на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» меў спасылкі на групы: «Ябацькі наХ», «Belsat» і «Жыве Беларусь».
На судовым паседжанні мужчына віны не прызнаў, сцвярджаючы, што інфармацыю экстрэмісцкага зместу на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» не размяшчаў.
Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла падвергнуць «правапарушальніка» адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак.
Чытайце таксама:
Гомельскага актывіста Васіля Палякова асудзілі другі раз запар на 15 сутак